Пошук

Падчас уручэння даверчых грамат паслом Чэхіі пры Святым Пасадзе Падчас уручэння даверчых грамат паслом Чэхіі пры Святым Пасадзе   (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Новы пасол Чэхіі ўручыў даверчыя граматы Пантыфіку

Францішак прыняў 16 снежня 2024 года ў Апостальскім палацы новага пасла Чэшскай Рэспублікі пры Святым Пасадзе Паўла Свободу, які ўручыў яму свае даверчыя граматы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дыпламат багаты вопыт працы ў юрыдычнай і палітычнай сферах. Ён нарадзіўся ў 1962 годзе ў Празе і з'яўляецца выпускніком юрыдычнага факультэта Карлавага ўніверсітэта.

На пачатку кар'еры ён працаваў юрыстам, спецыялізуючыся на аўтарскім праве. З 1993 года пачаў выкладаць еўрапейскае права ў Карлавым універсітэце, дзе ў 2001 годзе стаў прафесарам.

У 2007-2009 гадах Свобода быў паслом Чэхіі пры Савеце Еўропы ў Страсбургу. Пазней яго абралі ў Еўрапейскі парламент, дзе ўзначальваў юрыдычную камісію.

Варта адзначыць, што новы пасол мае цесныя сувязі з Касцёлам – ён з'яўляецца сябрам Таварыства сакральнай музыкі і належыць да хрысціянска-дэмакратычнай партыі KDU-ČSL.

Павел Свобода стаў шостым паслом Чэшскай Рэспублікі пры Святым Пасадзе з моманту падзелу Чэхаславакіі ў 1993 годзе.
 

17 снежня 2024, 09:26