Новы пасол Чэхіі ўручыў даверчыя граматы Пантыфіку
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дыпламат багаты вопыт працы ў юрыдычнай і палітычнай сферах. Ён нарадзіўся ў 1962 годзе ў Празе і з'яўляецца выпускніком юрыдычнага факультэта Карлавага ўніверсітэта.
На пачатку кар'еры ён працаваў юрыстам, спецыялізуючыся на аўтарскім праве. З 1993 года пачаў выкладаць еўрапейскае права ў Карлавым універсітэце, дзе ў 2001 годзе стаў прафесарам.
У 2007-2009 гадах Свобода быў паслом Чэхіі пры Савеце Еўропы ў Страсбургу. Пазней яго абралі ў Еўрапейскі парламент, дзе ўзначальваў юрыдычную камісію.
Варта адзначыць, што новы пасол мае цесныя сувязі з Касцёлам – ён з'яўляецца сябрам Таварыства сакральнай музыкі і належыць да хрысціянска-дэмакратычнай партыі KDU-ČSL.
Павел Свобода стаў шостым паслом Чэшскай Рэспублікі пры Святым Пасадзе з моманту падзелу Чэхаславакіі ў 1993 годзе.