Пошук

Кіраўнік урада Лівана з візітам у Ватыкане

Папа прыняў на аўдыенцыі 13 снежня 2024 года прэм'ер-міністра Лівана Наджыба Мікаці. Падчас 20-хвіліннай размовы адбыўся абмен падарункамі, сярод якіх – Пасланне на Сусветны дзень міру па-арабску.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сустрэча праходзіла ў Бібліятэчнай зале Апостальскага палаца, дзе Святы Айцец і кіраўнік ліванскага ўрада мелі магчымасць для прыватнай гутаркі.

Падчас традыцыйнага абмену падарункамі Францішак уручыў прэм'ер-міністру бронзавую скульптуру пад назвай Дыялог паміж пакаленнямі, а таксама зборнік папскіх дакументаў і асабіста падпісанае Пасланне на Сусветны дзень міру 2024 года на арабскай мове.

У сваю чаргу, спадар Мікаці падарыў Пантыфіку мастацкую выяву Нараджэння Хрыстовага, створаную святаром з Антанінскага ўніверсітэта.

Сустрэча падкрэслівае працяглую ўвагу Святога Пасаду да сітуацыі ў Ліване, які перажывае складаны перыяд сваёй гісторыі, і імкненне Папы Францішка падтрымліваць дыялог з прадстаўнікамі розных канфесій і палітычных сіл гэтай краіны.
 

13 снежня 2024, 11:32