Кіраўнік урада Лівана з візітам у Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча праходзіла ў Бібліятэчнай зале Апостальскага палаца, дзе Святы Айцец і кіраўнік ліванскага ўрада мелі магчымасць для прыватнай гутаркі.
Падчас традыцыйнага абмену падарункамі Францішак уручыў прэм'ер-міністру бронзавую скульптуру пад назвай Дыялог паміж пакаленнямі, а таксама зборнік папскіх дакументаў і асабіста падпісанае Пасланне на Сусветны дзень міру 2024 года на арабскай мове.
У сваю чаргу, спадар Мікаці падарыў Пантыфіку мастацкую выяву Нараджэння Хрыстовага, створаную святаром з Антанінскага ўніверсітэта.
Сустрэча падкрэслівае працяглую ўвагу Святога Пасаду да сітуацыі ў Ліване, які перажывае складаны перыяд сваёй гісторыі, і імкненне Папы Францішка падтрымліваць дыялог з прадстаўнікамі розных канфесій і палітычных сіл гэтай краіны.