Біскупы Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Папы. 06.09.2023. Ілюстрацыйнае фота Біскупы Сіноду Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Папы. 06.09.2023. Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

УГКЦ і Святы Пасад: другая экспертная сустрэча ў Рыме

22 лістапада 2024 года ў Рыме адбылася другая міждыкастэрыяльная сустрэча экспертаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з кіраўніцтвам і экспертамі дыкастэрый Рымскай Курыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Галоўнай тэмай абмеркавання стала Касцельнае адзінства паміж Рымскім Біскупам і Патрыярхам: усходні каталіцкі патрыярхат як інструмент ажыццяўлення сінадальнасці ў Каталіцкім Касцёле.

Дыякан Даніэль Галадза прадставіў даклад пра ўспамін Рымскага Біскупа ва ўсходнехрысціянскай літургіі, а прафесар Дарыа Віталі падзяліўся лацінскім эклезіялагічным бачаннем касцёльнай еднасці.

Падчас першай сустрэчы, якая адбылася 22 красавіка 2024 года ў Ватыкане, удзельнікі засяродзіліся на глабальным вымярэнні і місіі УГКЦ у час вайны, экуменічных выкліках і наступствах расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Сустрэчы экспертаў з'яўляюцца працягам ініцыятывы, рэалізаванай у ліпені 2019 года, калі адбыліся сустрэчы іерархаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з Папам Францішкам і кіраўнікамі дыкастэрый Рымскай Курыі.
 

02 снежня 2024, 11:19