Шэдэўры Ватыканскіх музеяў на Каляды ў папскай рэзідэнцыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дырэкцыя музеяў і культурных каштоўнасцей Ватыкана сумесна з Дырэкцыяй папскіх віл рыхтуе новы выставачны праект у палацы Кастэль-Гандольфа. Цэнтральнымі экспанатамі стануць два выбітныя творы мастацтва: габелен Рафаэля Санці Забойства святога Стэфана і карціна Дамініка Бігардзі, вядомага як Гірляндая, Пакланенне Дзіцятку. Выстава – гэта падарунак пілігрымам Святога года, якія наведаюць папскую рэзідэнцыю ў Кастэль-Гандольфа.
Акрамя карціны Гірляндая, наведвальнікі змогуць убачыць яшчэ чатыры палотны XV стагоддзя з выявамі Нараджэння Хрыстовага. Усе творы часова перамешчаныя з Ватыканскай пінакатэкі ў Кастэль-Гандольфа.
Адкрыццё выставы адбудзецца 14 снежня 2024 года ў 11.30 у папскім палацы Кастэль-Гандольфа.