Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

У Ватыкане адкрыюць першыя яслі для дзяцей працаўнікоў

“Святы Францішак і святая Клара” – пад такой назвай адкрыюць у Ватыкане першыя ў гісторыі гэтай дзяржавы яслі. Адукацыйна-выхаваўчая ўстанова будзе знаходзіцца на тэрыторыі Ватыкана, а яе адкрыццё запланавана на вясну 2025 года.

Ян Глінскі

Аб заснаванні дзіцячага садка абвясцілі ў Губернатараце Дзяржавы Ватыкан. Пляцоўка для дзяцей ва ўзросце ад трох месяцаў да трох гадоў створана ў адказ на просьбы свецкіх супрацоўнікаў установаў Апостальскай Сталіцы. У садок прымуць 30 дзяцей, у якіх прынамсі адзін з бацькоў працуе ў Ватыкане.

Установа будзе працаваць пяць дзён на тыдзень. Адукацыйна-выхаваўчы працэс будзе адбывацца на дзвюх мовах: італьянскай і англійскай.

Нагадаем, гэта не першая адукацыйная ініцыятыва, прысвечаная дзецям супрацоўнікаў Ватыкана. На працягу апошніх некалькіх гадоў на тэрыторыі Апостальскай Сталіцы арганізоўваюцца летнія лагеры для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
 

13 снежня 2024, 08:33