Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: турма павінна быць “майстэрняй гуманнасці і надзеі”

Турма павінна быць “майстэрняй гуманнасці і надзеі”, а не толькі месцам пакарання, падкрэсліў Папа падчас сустрэчы з персаналам рымскай турмы “Regina Coeli”, якая 7 лютага 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Пантыфік заўважыў, што праца на карыць зняволеных “патрабуе ўнутранай сілы, настойлівасці і ўсведамлення асаблівасці місіі”, а таксама “здаровага сэнсу ў розных сітуацыяй”.

Паводле Францішка, турма “гэта месца дзе ўсе: пенітэнцыярная паліцыя, капеланы, выхавальнікі і валанцёры, пакліканы да рэалізацыі складанага задання – клапаціцца пра раны тых, хто па прычыне зробленых памылак быў пазбаўлены асабістай свабоды”.

Папа заўважыў, што недахоп персаналу і “хранічная перанаселенасць” у турмах прыводзіць да таго, што праца тут з псіхалагічнага пункту гледжання вельмі складаная. Турэмны персанал, аднак, не толькі павінен гарантаваць унутраны парадак, але і клапаціцца пра людзей, з якімі сустракаецца штодзённа.

“[Ніхто не можа асуджаць іншага чалавека за памылкі, якія той учыніў, а тым больш прычыняць пакуты, прыніжаючы чалавечую годнасць. Неабходна, каб турмы станавіліся ўсё больш і больш гуманнымі. Аднак, балюча чуць, што часта яны ўспрымаюцца як месцы насілля і незаконнасці, дзе пануе чалавечая злосць]”

, - заўважыў Пантыфік.

Францішак падкрэсліў, што часта зняволеныя з’яўляюцца людзьмі беднымі, якія не маюць ніякая падтрымкі і магчымасці бараніць свае правы, якіх грамадства ўспрымае як непатрэбны цяжар. У гэтым кантэксце ён пажадаў, каб турмы станавіліся месцамі “абнаўлення, уваскрашэння і перамены жыцця”.

“З майго боку, я буду суправаджаць вас маёй любоўю і малітвай, каб маглі вашай працай садзейнічаць ператварэнню турмы, месца пакарання і пакут, таксама ў майстэрню гуманнасці і надзеі”, - завяршыў сваю прамову Пантыфік.

Рэпартаж з аўдыенцыі для турэмных супрацоўнікаў
Навіна ў фармаце аўдыё

 

07 лютага 2019, 13:50