Пошук

Папа падчас Regina coeli ў касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія ў Рыме Папа падчас Regina coeli ў касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія ў Рыме 

Regina coeli: мець пачуццё міласэрнасці і быць міласэрнымі

“Жадаю вам заўсёды адчуваць, што вы атрымалі міласэрнасць, каб быць міласэрнымі", - сказаў Францішак 11 красавіка 2021 г., падчас нядзельнай малітвы Regina coeli.

Набажэнства прайшло пасля св. Імшы, якую Папа цэлебраваў у нядзелю Божай Міласэрнасці ў касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія ў Рыме. Св. Ян Павел ІІ абвясціў храм, які знаходзіцца недалёка плошчы св. Пятра, месцам адмысловага культу Божай Міласэрнасці.

“Вітаю тых, хто прысутнічае тут, у касцёле Санта-Спірыта-ін-Сасія, санктуарыі Божай Міласэрнасці: вернікаў, якія звычайна прыходзяць сюды, медперсанал, зняволеных, людзей з інваліднасцю, бежанцаў і мігрантаў, Шпітальных Сясцёр Божай Міласэрнасці, валанцёраў грамадзянскай абароны. Вы прадстаўляеце рэчаіснасць, у якой міласэрнасць канкрэтызуецца, становіцца блізкасцю, служэннем, клопатам пра людзей, якія трапілі ў цяжкія сітуацыі. Жадаю вам заўсёды адчуваць, што вы атрымалі міласэрнасць, каб быць міласэрнымі”, - сказаў Францішак.

Папа падзякаваў усім, хто працаваў над падрыхтоўкай урачыстасці і жывым эфірам. Ён таксама прывітаў тых, хто сачыў за цэлебрацыяй праз СМІ.

У заключэнне ён заклікаў: "Няхай Дзева Марыя, Маці Міласэрнасці, выпрасіць гэтую ласку для ўсіх нас”.
 

11 красавіка 2021, 12:52

“Уладарка неба” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць у Велікодны перыяд Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >