Анёл Панскі на борце самалёта: бабулі і дзядулі – наша гісторыя
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Перад малітвай Святы Айцец нагадаў, што 24 ліпеня 2022 года ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей. “Менавіта яны перадаюць гісторыю, традыцыі, звычаі і многае іншае”, - падкрэсліў Пантыфік.
Францішак заўважыў, што “сёння нам трэба вярнуцца да бабуль і дзядуль”, а моладзь павінна “пераймаць ад іх усё каштоўнае”, датыкацца да сваіх каранёў “для таго, каб чэрпаць з іх сілу, як дрэва, якое чэрпае сілу ў сваіх каранях і нясе яе ў кветках і пладах”. “Я заўсёды ўзгадваю верш Бэрнандэса: дрэва квітнее дзякуючы таму, што ў яго схавана ад нашых вачэй, у глебе – а гэта нашы продкі”, - прызнаўся Папа.
Святы Айцец узгадаў таксама пра пажылых кансэкраваных асобаў, заклікаючы маладых манахінь і манахінь размаўляць з імі, каб атрымліваць жыццёвы досвед, які дапаможа рухацца наперад. “У кожнага з нас ёсць дзядулі і бабулі; адны памерлі, іншыя жывыя. Давайце ўзгадаем пра іх сёння асаблівым чынам. Ад іх мы атрымалі многае: перш за ўсё – гісторыю”, - заклікаў Пантыфік перад тым, як прамовіць словы марыйнай малітвы.