Здымак мае ілюстрацыйны характар Здымак мае ілюстрацыйны характар 

Пантыфік маладыя людзі павінны быць галоўнымі героямі будучыні

20 верасня 2022 года было апублікавана відэа з разважаннем Папы да 108-га Сусветнага дня мігранта і бежанца. У ім ён задаецца пытаннем пра вырашэнне праблемы сучаснага рабства.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У відэароліку, размешчаным у інтэрнэце Секцыяй па справах мігрантаў і бежанцаў Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, Францішак кажа пра будучыню, якая “пачынаецца сёння і пачынаецца з нас”.

Словы Пантыфіка суправаджаюцца сведчаннямі двух прадстаўніц сеткі Talitha Kum, якая змагаецца з гандлем людзьмі. Дзяўчаты распавядаюць пра тое, як яны дапамагаюць тым, хто трапіў у гэту пастку ў Азіі. Спасылаючыся на сведчанні, Святы Айцец пытаецца пра хуткія рашэнні, якія маглі б гарантаваць лепшую будучыню для ўсіх.

Секцыя па справах мігрантаў і бежанцаў заклікае кожнага асабіста адказаць на гэтае пытанне. Сваё меркаванне можна адправіць у відэа-фармаце праз сацыяльныя сеткі секцыі або праз яе сайт.

Сусветны дзень мігранта і бежанца будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле 25 верасня 2022 года на тэму: Ствараць будучыню разам з мігрантамі і бежанцамі. У пасланні з яго народы Папа заўважыў, што праца мігрантаў, іх “здольнасць да самаахвяравання, маладосць і энтузіязм узбагачаюць супольнасці, якія іх прымаюць”, але “гэты ўклад можа быць яшчэ шырэйшым” пры належнай мэтавай падтрымцы. “Гэта велізарны патэнцыял, гатовы праявіць сябе, калі толькі даць яму шанц”, - сцвердзіў Святы Айцец.
 

21 верасня 2022, 10:20