Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (ANSA)

Пантыфік: катаванне ваеннапалонных – гэта бесчалавечна

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 17 красавіка 2024 года на плошчы святога Пятра, Святы Айцец заклікаў маліцца за людзей, якія сталі ахвярамі войнаў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“У гэты час нашы думкі скіраваны таксама да ўсіх народаў, якія перажываюць вайну. Падумаем пра Святую Зямлю – пра Палесціну і Ізраіль. Згадаем пра Украіну, пра змучаную Украіну. Падумаем пра ваеннапалонных... Няхай Пан зрушыць волю, каб вызваліць іх усіх. І калі мы гаворым пра ваеннапалонных, на думку прыходзяць тыя, каго катуюць. Катаванне ваеннапалонных – гэта нешта агіднае, нечалавечае. Давайце падумаем пра шматлікія катаванні, якія раняць годнасць чалавека, пра шматлікіх закатаваных людзей. Няхай Пан дапаможа ўсім і благаславіць усіх”, - пажадаў Папа.
 

17 красавіка 2024, 10:20