Пошук

Францішак падчас Імшы на плошчы святога Марка ў Венецыі Францішак падчас Імшы на плошчы святога Марка ў Венецыі 

Святы Айцец прасіў Багародзіцу заступіцца за спакутаваных

Як і кожную нядзелю, Францішак прасіў заступніцтва Багародзіцы ў тых краінах і месцах, дзе людзі спазнаюць найбольшыя пакуты. 28 красавіка 2024 года ён маліўся Regina Caeli з вернікамі, сабранымі на плошчы святога Марка ў Венецыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа згадаў Гаіці, “дзе дзейнічае надзвычайнае становішча, а насельніцтва знаходзіцца ў роспачы з прычыны краху сістэмы аховы здароўя, недахопу харчавання і насілля, якое прымушае людзей бегчы”.

“Мы даручаем Богу справы і рашэнні новай Пераходнай прэзідэнцкай рады, якая пачала працу ў мінулы чацвер у Порт-о-Прэнсе, каб пры новай падтрымцы міжнароднай супольнасці яна магла прывесці краіну да міру і стабільнасці, так патрэбных сёння”, - сказаў Святы Айцец.

Ён прызнаўся, што не перастае думаць пра змучаную Украіну, Палесціну і Ізраіль, пра рахінджа і многія іншыя народы, якія пакутуюць ад войнаў і насілля. “Няхай Бог міру асвятляе сэрцы, каб у кожным узрастала жаданне дыялогу і паяднання”, - звярнуўся Францішак падчас заключнага набажэнства свайго пастырскага візіту ў Венецыю.
 

28 красавіка 2024, 12:37

“Уладарка неба” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць у Велікодны перыяд Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >