Святы Айцец прасіў Багародзіцу заступіцца за спакутаваных
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Папа згадаў Гаіці, “дзе дзейнічае надзвычайнае становішча, а насельніцтва знаходзіцца ў роспачы з прычыны краху сістэмы аховы здароўя, недахопу харчавання і насілля, якое прымушае людзей бегчы”.
“Мы даручаем Богу справы і рашэнні новай Пераходнай прэзідэнцкай рады, якая пачала працу ў мінулы чацвер у Порт-о-Прэнсе, каб пры новай падтрымцы міжнароднай супольнасці яна магла прывесці краіну да міру і стабільнасці, так патрэбных сёння”, - сказаў Святы Айцец.
Ён прызнаўся, што не перастае думаць пра змучаную Украіну, Палесціну і Ізраіль, пра рахінджа і многія іншыя народы, якія пакутуюць ад войнаў і насілля. “Няхай Бог міру асвятляе сэрцы, каб у кожным узрастала жаданне дыялогу і паяднання”, - звярнуўся Францішак падчас заключнага набажэнства свайго пастырскага візіту ў Венецыю.