Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Францішак пасля Імшы ў Трыесце Францішак пасля Імшы ў Трыесце  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Пантыфік: маліцца і працаваць на карысць міру – наш абавязак

7 ліпеня 2024 года, завяршаючы Імшу ў Трыесце, Францішак запэўніў у сваёй блізкасці хворых, зняволеных, мігрантаў, усіх тых, хто адчувае найбольшыя цяжкасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Запрашаючы вернікаў да малітвы Анёл Панскі, Папа звярнуў увагу на “пакліканне” італьянскага горада “аб'ядноўваць розных людзей: перш за ўсё таму, што гэта порт, і важны порт, а потым таму, што ён знаходзіцца на скрыжаванні дарог паміж Італіяй, Цэнтральнай Еўропай і Балканамі”.

У такой сітуацыі, лічыць Пантыфік, “задача касцёльнай і грамадзянскай супольнасцей заключаецца ў тым, каб ведаць, як спалучыць адкрытасць і стабільнасць, гасціннасць і ідэнтычнасць”. “І таму мне хочацца сказаць: у вас ёсць усё неабходнае, каб прыняць гэты выклік! Як хрысціяне, мы маем Евангелле, якое надае нашаму жыццю сэнс і надзею; і як грамадзяне вы маеце Канстытуцыю, надзейны компас на шляху да дэмакратыі”, - адзначыў ён.

“Такім чынам, наперад! Без страху, адкрытыя і цвёрдыя ў чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцях, гасцінныя, але без шкоды для чалавечай годнасці”, - такі запавет жыхарам Трыеста пакінуў Пантыфік.

Францішак нагадаў аб хрысціянскім абавязку “маліцца і працаваць на карысць міру”. Ён папрасіў заступніцтва Маці Божай за народы Украіны, Палесціны і Ізраіля, Судана, М’янмы і за “кожны народ, які пакутуе ад вайны”.
 

07 ліпеня 2024, 11:56

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031