Пошук

Анёл Панскі Анёл Панскі  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Францішак: маліцца за прыгнечаныя вайной народы

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 14 ліпеня 2024 года прайшла ў Ватыкане, Пантыфік заклікаў маліцца за маракоў і іх пастыраў, а таксама нагадаў пра Украіну, Палесціну, Ізраіль і М'янму.

Марыя Валодзіна - Vatican News

З нагоды Марской нядзелі, якая адзначаецца ў Касцёле ў другую нядзелю ліпеня, Святы Айцец заахвоціў прысутных маліцца “за тых, хто працуе ў марской галіне, а таксама за тых, хто клапоціцца пра іх”.

“Багародзіца, свята якой мы будзем адзначаць паслязаўтра як урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, няхай прынясе суцяшэнне і здабудзе мір для ўсіх народаў, прыгнечаных жахам вайны”, - сказаў Францішак, заклікаючы вернікаў не забываць аб змучанай Украіне, Палесціне, Ізраілі і М’янме.

14 ліпеня 2024, 12:55

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >