Арцыбіскупа Ноэль Трэнар Арцыбіскупа Ноэль Трэнар 

Пантыфік моліцца за заўчасна памерлага нунцыя пры Еўрасаюзе

Святы Айцец запэўніў у малітве за заўчасна памерлага арцыбіскупа Ноэля Трэнара. Апостальскі нунцый пры Еўрапейскім саюзе памёр 11 жніўня 2024 года на 74-м годзе жыцця.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Спачувальная тэлеграма Папы, скіраваная за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна, была зачытана падчас пахавання дыпламата, якое прайшло 20 верасня 2024 года ў катэдральным касцёле святога Пятра ў ірландскім Белфасце.

“Выказваючы глыбокую ўдзячнасць за адданае і вернае служэнне арцыбіскупа Трэнара Божаму народу ў гэтым мясцовым Касцёле, усяму ірландскаму грамадству, Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці, а ў апошні час, Апостальскай Сталіцы, Яго Святасць у еднасці з вамі давярае яго душу поўнай любові міласэрнасці Хрыста – Добрага Пастыра”, - гаворыцца ў папскім пасланні.

Цырымонію развітання з арцыбіскупам Трэнарам узначаліў біскуп Алан МакГакіян, пастыр дыяцэзіі Даўна і Конара, якую спачылы іерарх узначальваў з 2008 па 2022 год. З боку Святога Пасаду на пахаванні прысутнічалі кардынал Артур Рошэ, прэфект Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, і арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
 

21 жніўня 2024, 11:57