Пантыфік і езуіты: сяброўская размова ва Усходнім Тыморы
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сустрэча мела закрыты характар і праходзіла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Папа, сам будучы чальцом Таварыства Езуса, надае вялікую ўвагу камунікаванню з езуітамі падчас апостальскіх падарожжаў.
Падчас размоў Святы Айцец заўсёды цікавіцца місіянерскай дзейнасцю сваіх сабратаў і іх дасягненнямі, а таксама выклікамі, з якімі яны сутыкаюцца ў сваёй працы. Езуіты, у сваю чаргу, дзеляцца досведам служэння. Асаблівая ўвага надаецца адукацыйным і сацыяльным праектам, якія рэалізуе Ордэн, паколькі Папа пастаянна падкрэслівае важнасць адукацыі і сацыяльнага служэння для евангелізацыі і сацыяльнага развіцця.
Францішак таксама заахвочвае езуітаў працягваць сваю місію ў духу заснавальніка Ордэна, святога Ігнацыя Лаёлы, заклікаючы іх быць пілігрымамі ў служэнні Богу і людзям.
Такія сустрэчы звычайна завяршаюцца сумеснай малітвай і апостальскім благаслаўленнем.