Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэм’ер-міністра Арменіі

18 лістапада 2024 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Іх размова праходзіла за закрытымі дзвярыма і працягвалася паўгадзіны.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

На заканчэнне сустрэчы армянскі палітык падарыў Папу спецыяльнае выданне Кнігі жалобных песняў Грыгорыя з Нарэка – манаха, тэолага і містыка, які ўшаноўваецца як святы і ў Армянскай Апостальскай Царкве, і ў Каталіцкім Касцёле. Залатая вокладка кнігі была зроблена армянскімі рамеснікамі.

У 2015 годзе менавіта Францішак прыняў рашэнне надаць святому Грыгорыю з Нарэка тытул Доктара Касцёла. Пасля гэтага ў Ватыканскіх садах была ўстаноўлена скульптура гэтага выбітнага армянскага рэлігійнага дзеяча.

Пантыфік, у сваю чаргу, падарыў Ніколу Пашыняну спецыяльныя выданні некалькі сваіх дакументаў, у тым ліку Паслання на Сусветны дзень міру 2024 года, а таксама тэракотавую скульптурную кампазіцыю з выявай святога Францішка Асізскага. Мастацкі твор пад назвай Пяшчота і любоў, натхнёны яго заклікамі да любові і аховы стварэння.
 

18 лістапада 2024, 11:55