Аўдыенцыя для дэлегацыі Сусветнага яўрэйскага кангрэса Аўдыенцыя для дэлегацыі Сусветнага яўрэйскага кангрэса  (Vatican Media)

Сусветны яўрэйскі кангрэс просіць Папу дапамагчы вызваліць заложнікаў

Сусветны яўрэйскі кангрэс звярнуўся да Папы з просьбай паспрыяць вызваленню ізраільскіх заложнікаў, якіх утрымліваюць баевікі ХАМАС. Францішак ужо прасіў зрабіць гэта падчас агульнай аўдыенцыі 11 кастрычніка 2023 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

19 кастрычніка 2023 года Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане старшыню гэтага яўрэйскага аб’яднання Рональда Стывена Лаўдэра і некалькі яе прадстаўнікоў. Пасля сустрэчы Сусветны яўрэйскі кангрэс абнародаваў прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што Лаўдэр папрасіў Папу паспрыяць вызваленню ізраільскіх заложнікаў, якіх утрымліваюць у сектары Газа.

“Вы можаце быць адзіным чалавекам, які мае маральны аўтарытэт, каб зрабіць гэта. Я веру, што Бог сваімі шляхамі прывёў нас сюды, каб папрасіць вас пра гэта ад імя ўсяго яўрэйскага народа ў свеце”, - сказаў Рональд Лаўдэр.

Візіт дэлегацыі Сусветнага яўрэйскага кангрэсу быў прымеркаваны да адкрыцця прадстаўніцтва арганізацыі пры Апостальскай Сталіцы. На працягу многіх гадоў паміж бакамі існуе супрацоўніцтва і дыялог, накіраваныя на паглыбленне сувязяў паміж яўрэйскай супольнасцю і Каталіцкім Касцёлам.
 

20 кастрычніка 2023, 11:36