Падчас пасяджэння Рады кардыналаў Падчас пасяджэння Рады кардыналаў 

Рада кардыналаў абмеркавала з Пантыфікам пытанні міру ў свеце

“У цэнтры размовы былі войны і канфлікты, у якіх апынуліся многія часткі свету, і неабходнасць аб'яднаных намаганняў усяго Касцёла ў імя міру", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным пасля сустрэчы Рады кардыналаў са Святым Айцом.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На пасяджэнні групы, створанай самім Францішкам у 2013 годзе для дапамогі яму ў кіраванні Касцёлам, якое праходзіла ў Ватыкане 24 і 25 красавіка 2023 года, прысутнічалі ўсе кардыналы і сакратар.

Паведамляецца, што сярод іншых тэм, якія абмяркоўваліся, акрамя сацыяльна-палітычнай і касцёльнай сітуацыі ў розных рэгіёнах, да якіх належаць кардыналы, былі падрыхтоўка да сінадальнай асамблеі ў кастрычніку і рэалізацыя апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium, з асаблівым упорам на намаганні па трансляцыі той рэфарматарскай працы, якая праводзіцца ў Рымскай курыі, на розных узроўнях.

Наступная сесія, абноўленай нядаўна Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, пройдзе ў чэрвені 2023 года.
 

26 красавіка 2023, 11:56