Святы Пасад нямецкім біскупам: адкласці праект Сінадальнай камісіі
Марыя Валодзіна - Vatican News
На наступным тыдні падчас пленарнага пасяджэнні ў Аўгсбургу нямецкі епіскапат планаваў зацвердзіць статут Сінадальнай камісіі, створанай у лістападзе 2023 года. Гэты новы орган, які складаецца з 27 біскупаў і некаторых свецкіх вернікаў, павінен падрыхтаваць стварэнне Сінадальнай рады для абмеркавання і прыняцця рашэнняў па такіх пытаннях, як роля жанчын, сексуальная мараль і лад жыцця святара.
У лістападзе 2023 года ў лісце да чатырох нямецкіх тэолагаў Папа выказаў занепакоенасць у сувязі з сітуацыя вакол нямецкага Сінадальнага шляху, распачатага ў 2019 годзе. Ён падкрэсліў, што такі орган, як Сінадальная камісія, “не можа быць узгоднены з сакрамэнтальнай структурай Каталіцкага Касцёла”, і нагадаў, што яго стварэнне “было забаронена Святым Пасадам у лісце ад 16 студзеня 2023 года”.
Аўтары новага ліста ад 16 лютага 2023 года пацвердзілі пазіцыю Святога Пасада адносна нямецкага Сінадальнага шляху і заклікалі біскупаў адмяніць запланаванае на наступны тыдзень галасаванне па статуце Сінадальнай камісіі. Яны прапанавалі адкласці яго да наступных перамоў паміж прадстаўнікамі Рымскай курыі і нямецкага епіскапату, якія пройдуць у Рыме.
Як гаворыцца ў паведамленні нямецкага каталіцкага інфармацыйнага агенцтва KNA, у лісце за подпісам трох кардыналаў адзначаецца, што стварэнне Сінадальнай рады не прадугледжана кананічным правам Касцёла, а нямецкія біскупы не маюць паўнамоцтваў ухваляць статут.
Прэс-сакратар KNA Маціяс Коп паведаміў, што запланаванае на наступны тыдзень галасаванне па статуце Сінадальнай камісіі было выключана з парадку дня пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Біскупаў Германіі.