Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі 

Завяршыўся візіт кардынала Матэа Дзупі ў Маскву

Кардынал Матэа Дзупі, Спецыяльны пасланнік Папы па Украіне, завяршыў свой другі візіт у Расію. 14-16 кастрычніка 2024 года ён правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі расійскіх дзяржаўных улад і Праваслаўнай Царквы.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Як паведаміла 17 кастрычніка 2024 года Зала Друку Святога Пасада, падчас свайго знаходжання ў Маскве кардынал Дзупі, у суправаджэнні супрацоўніка Дзяржаўнага сакратарыята, здзейсніў другі візіт у Маскву, працягваючы місію, даручаную яму Папам Францішкам.

Папскі пасланнік правёў сустрэчы з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, Памочнікам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па знешнепалітычных пытаннях Юрыем Ушаковым, Упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыяй Львовай-Бяловай, а таксама з Упаўнаважанай па правах чалавека Таццянай Маскальковай. Падчас перамоў бакі абмеркавалі прагрэс у пытаннях уз'яднання непаўналетніх з іх сем’ямі, абмену ваеннапалоннымі і параненымі, а таксама вяртання цел загінулых.

Спецыяльны пасланнік Францішка сустрэўся таксама з старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, мітрапалітам Валакаламскім Антоніем, з якім абмеркаваў шэраг пытанняў, пераважна гуманітарных.

“Візіт даў магчымасць даследаваць некаторыя перспектывы далейшага гуманітарнага супрацоўніцтва і адкрыць шляхі дасягнення доўгачаканага міру”, - гаворыцца ў паведамленні.

17 кастрычніка 2024, 14:43