Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты

Папа: хрост выдаляе любыя этнічныя і сацыяльныя адрозненні

Адкрыць па-новаму прыгажосць братэрства ў Хрысце, - заахвоціў Святы Айцец 8 верасня 2021 г., сустракаючыся з вернікамі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных Пасланню да Галатаў. “Адрозненні і канфлікты, якія ствараюць падзелы, не павінны існаваць сярод тых, хто верыць у Хрыста. Наадварот, наша пакліканне – больш канкрэтны і бачны заклік да адзінства ўсяго чалавечага роду”, - падкрэсліў Францішак.

Каментуючы словы аб тым, што вера ў Хрыста дазваляе нам стаць па-сапраўднаму Божымі дзецьмі, Святы Айцец заахвоціў кожнага верніка з удзячнасцю ўзгадаць свой хрост, у якім была атрымана сыноўская годнасць. "Тыя, хто прымаюць яго, перамяняюцца ў глыбіні сваёй сутнасці, унутры сябе і атрымліваюць новае жыццё, тое, што дазваляе ім звярнуцца да Бога і назваць Яго "Абба, Ойча"(Гал 4, 6)", - заўважыў Пантыфік.

Падчас агульнай аўдыенцыі
Падчас агульнай аўдыенцыі

Францішак нагадаў, што хрост выдаляе любыя падзелы. “Роўнасць у Хрысце пераадольвае сацыяльныя адрозненні паміж поламі, устанаўліваючы роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі, якая ў той час была рэвалюцыйнай, а сёння патрабуе ўмацавання”, - падкрэсліў Святы Айцец. Ён звярнуў увагу на тое, што гэтая роўнасць вынікае з самога факту хросту.

“Усё, што паглыбляе адрозненні паміж людзьмі, часта прыводзячы да дыскрымінацыі, перад Богам больш не мае ніякіх падстаў, дзякуючы збаўленню, здзейсненаму ў Хрысце. Важнай застаецца вера, якая дзейнічае на шляху адзінства, пазначаным Духам Святым. Наша задача – рашуча ісці гэтым шляхам”, - сказаў Папа, завяршаючы катэхезу.
 

08 верасня 2021, 10:54

Мінулая аўдыенцыя

Увесь кантэнт >
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031